Агляд здарэньняў мінулай начы і анонс чаканых падзеяў на сёньня.
У МЗС Украіны паведамілі, што адмысловага прадстаўніка генэральнага сакратара ААН Робэрта Сэры, які прыехаў з місіяй у Крым, захапілі невядомыя ўзброеныя асобы.
Спадара Сэры блякавалі ў гатэлі і вымусілі пакінуць Крым, ён вяртаецца ў Кіеў.
У Ялце невядомыя таксама выкралі генэрал-палкоўніка Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Міхаіла Каваля. Пазьней ён выйшаў на сувязь і паведаміў, што зь ім усё нармальна. Яго затрымала група прарасейсіх байкераў. Зь імі ўдалося дамовіцца.
Расейскія вайскоўцы на нейкі час зьнялі блякаду ўкраінскіх вайсковых частак у Крыме, але пасьля вярнуліся на ранейшыя пазыцыі.
Каб схаваць сваю прысутнасьць у Крыме, Расея выпускае салдат-нацменаў.
А вось украінскія лётчыкі Марской авіябрыгады, якая дыслякуецца ў Сакскім раёне, змаглі ўзьняць у неба свае самалёты і верталёты, і пад прыцэлам чужой авіяцыі пераляцець ў Мікалаеў, гаворыцца ў сюжэце «Навін 2 +2».
У адказ Расеі ЗША перакідваюць шэсьць зьнішчальнікаў у Літву.
Тым часам у ЗША прыдумалі, як зьнізіць залежнасьць Украіны і Эўропы ад расейскага газу.
Дзяржсакратару ЗША і міністрам замежных спраў краін Эўразьвязу ў Парыжы не ўдалося пасадзіць за стол перамоваў кіраўніка расейскага зьнешнепалітычнага ведамства Сяргея Лаўрова і ягонага ўкраінскага калегі Андрэя Дэшчыцы.
Сёньня міжнародная супольнасьць будзе працягваць перамовы з расейскімі ўладамі з патрабаваньнем вывесьці войскі з Крыма, дзяржсакратар ЗША і расейскі міністар замежных спраў сустрэнуцца ў Рыме.
У Брусэлі пройдзе тэрміновы саміт кіраўнікоў краін Эўразьвязу, прысьвечаны расейскай агрэсіі на Ўкраіну. З украінскага боку запрошаны прэм’ер-міністар Арсеній Яцанюк.
Спадар Яцанюк таксама правядзе перамовы ў штаб-кватэры НАТО.