Амбасадар Украіны Ежэль: Я ганаруся ўкраінскімі вайскоўцамі

Your browser doesn’t support HTML5

Украінскі амбасадар у Менску Міхаіл Ежэль сёньня на спэцыяльнай прэсавай канфэрэнцыі заявіў, што лічыць цяперашні ўрад Украіны легітымным. Ён падкрэсьліў, што ўкраінскія дыпляматы ў Беларусі служаць украінскаму народу і прадстаўляюць ягоныя інтарэсы на тэрыторыі Беларусі.