The New York Times, цытуючы высокапастаўленага чыноўніка ў Дзяржаўным дэпартамэнце ЗША, паведамляе, што Кэры прывёз у Кіеў наступныя прапановы:
1. прадставіць крэдытныя гарантыі ўраду ЗША на 1 мільярд даляраў, каб дапамагчы Кіеву кампэнсаваць зьніжэньне энэргетычных субсыдый Расеі, якая аспрэчвае легітымнасьць новага ўраду і акупуе Крымскі паўвостраў;
2. прыслаць тэхнічных экспэртаў для дапамогі Нацыянальнаму банку Ўкраіны і Міністэрству фінансаў;
3. дапамагчы Ўкраіне вярнуць «скрадзеныя актывы», якія маглі вывезьці з краіны Віктар Януковіч і набліжаныя да яго алігархі;
4. аказаць тэхнічную дапамогу Ўкраіне ў Сусьветнай гандлёвай арганізацыі ў выпадку, калі Масква пачне гандлёвую вайну супраць Кіеву;
5. накласьці эканамічныя санкцыі на Расею за вайсковае ўварваньне ў Крым (гэта мае адбыцца цягам бліжэйшых дзён).
Візіт Кэры адбываецца на тле ціску ЗША і саюзнікаў на Расею з патрабаваньнем вывесьці свае войскі з Крыму. У адваротным выпадку Маскве пагражаюць эканамічнымі санкцыямі і дыпляматычнай ізаляцыяй.
Па прыбыцці ў Кіеў у аўторак, адзін з членаў дэлегацыі дзяржсакратара ЗША Джона Кэры паведаміў, што санкцыі могуць быць уведзеныя «на гэтым тыдні».
Між тым, прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін сёньня заявіў, што ўкраінскія базы ў Крыме блякуюць сілы самаабароны, а не расейскія салдаты. Паводле яго, неабходнасьці ўводзіць расейскія войскі ва Ўкраіну пакуль няма, але магчымасьць такая ёсьць.
У Дзяржаўным дэпартамэнце ЗША ўчора паведамлялі, што Вашынгтон ужо цяпер рыхтуе санкцыі супраць Масквы з-за яе агрэсіўных дзеяньняў, і, хутчэй за ўсё, ўвядзе іх бліжэйшым часам.
А Міністэрства абароны ЗША паведаміла, што спыняе пляны сумесных вучэньняў і іншага супрацоўніцтва з ваеннымі Расеі з-за падзеяў у Крыме.