Штурм у Крыме прызначаны на 5 раніцы

Камандуючы Чарнаморскім флётам Расеі Аляксандар Вітко выставіў ультыматум украінскім вайскоўцам, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» у Міністэрстве абароны Ўкраіны.

«Калі да 5 гадзінаў раніцы заўтрашняга дня яны не здадуцца, пачнецца сапраўдны штурм падразьдзяленьняў і частак Узброеных сілаў Украіны па ўсім Крыме,» — выклалі ў міністэрстве зьмест ультыматуму.

Такі ўльтыматум камандуючага ЧФ РФ расейскія вайскоўцы даводзяць да ведама асабістаму складу ўкраінскіх вайсковых частак.