Суд над Шаршуном працягнецца 6 сакавіка

Your browser doesn’t support HTML5

Судзьдзя Есьман загадаў выклікаць у суд сьведку затрыманьня Верашчагіна, а таксама супрацоўніка міліцыі, якія складаў пратакол.
На паседжаньні 3 сакавіка суд заслухаў толькі паказаньні самога Віктара Шаршуна.

Міліцыянты на пачатку лютага зьбілі жыхара Менску інваліда Віктара Шаршуна за тое, што ён вывесіў на сваім гаўбцы бел-чырвона-белы сьцяг. Пасьля зьбіцьця Шаршуна шпіталізавалі.