Разьвітаньне з Рыгорам Барадуліным адбудзецца 4 сакавіка

Рыгор Барадулін, фота Сяргея Шапрана

Разьвітаньне з народным паэтам Рыгорам Барадуліным адбудзецца 4 сакавіка ў Менску ў Чырвоным касьцёле. Радыё Свабода плянуе наўпроставую відэатрансьляцыю разьвітаньня з Рыгорам Барадуліным.

9:45–11:15 — ціхая малітва.

11:15 — разьвітальная паніхіда паводле грэка-каталіцкага абраду.

12:00 — імша за спачын душы паводле рыма-каталіцкага абраду.

13:00 — ад'езд ва Ўшачы, дзе Рыгор Барадулін будзе пахаваны побач з магілай маці.