«Вялікая сямёрка» адмовілася ад саміту ў Сочы

Канстанцінаўскі палац каля Пецярбургу, дзе ў 2006 годзе праходзтў саміт «Вялікай васьмёркі».

Прадстаўнікі сямі вядучых індустрыяльных дзяржаваў сьвету – гэтак званай «Вялікай сямёркі» заявілі, што прыпыняюць ўдзел у плянаваным міжнародным саміце ў Расеі.
Белы Дом выступіў з такой супольнай заявай ад імя лідэраў сямі краінаў, прэзыдэнта Эўрапейскай Рады і прэзыдэнта Эўрапейскай камісіі.

У заяве гаворыцца, што дзеяньні Расеі ва Ўкраіне парушаюць прынцыпы і каштоўнасьці «Вялікай сямёркі» і «Вялікай васьмёркі». Таксама ў заяве гаворыцца пра падтрымку намаганьняў Украіны заключыць дамову зь Міжнародным валютным фондам, каб пазьбегнуць эканамічнага крызісу.

У «Вялікую сямёрку» ўваходзяць Брытанія, ЗША, Італія, Канада, Нямеччына, Францыя і Японія. У «Вялікую васьмёрку» акрамя гэтых краінаў ўваходзіць Расея, якая мелася правесьці саміт «васьмёркі» ў Сочы ў чэрвені.