Цімашэнка: Даўно трэба было ўступіць у НАТО

Юлія Цімашэнка

Былая прэм’ер-міністарка Ўкраіны Юлія Цімашэнка заявіла, што краіне ўжо даўно трэба было ўступіць у НАТО і Эўразьвяз, бо гэта б дапамагло краіне пазьбегнуць расейскай агрэсіі.
«Калі б Украіна ўступіла ў НАТО, то такая агрэсія была б у прынцыпе немагчымая», — цытуе Цімашэнку агенцтва УНІАН.

Таму была прэм’ер-міністарка ўпэўненая, што цяпер асноўнай мэтай Украіны павінна стаць еўраінтэграцыя. «Мы неадкладна павінны стаць паўнапраўным чальцом эўрапейскай супольнасьці. Гэта адзінае, што можа нас выратаваць ад агрэсіі», — заявіла яна.