Кароль: «Канфлікт будзе абвастрацца»

Аляксей Кароль

Палітоляг Аляксей Кароль лічыць, што адзіны сродак гашэньня канфлікту паміж Расеяй і Ўкраінай — умяшальніцтва краінаў Заходняй Эўропы і ЗША.
«Сытуацыя канфлікту паміж Расеяй і Ўкраінай будзе толькі абвастрацца. Да сапраўданай вайны, магчыма, ня дойдзе, але далейшай абвастрэньне будзе. І спыніць яго зможа толькі настойлівая рэакцыя з боку краінаў Заходняй Эўропы і ЗША», — кажа Кароль у інтэрвію Радыё Свабода. «Імпэрскія амбіцыі Пуціна патрабуюць кампэнсацыі. Таму само абвастрэньне гэтых амбіцыяў, і адпаведна, сытуацыі канфлікту, вельмі згубнае ў тым ліку і для Расеі, таму яно што аплочваецца звычайным насельніцтвам. Таму тут выйсьце адно — рашучае ўмяшальніцтва Эўразьвязу і ЗША».