Ці варта паліць маёнткі?

Your browser doesn’t support HTML5

Украіна апошніх дзён. Рэвалюцыянэры руйнуюць помнікі Леніну, зьнішчаюць савецкую сымболіку, падпалілі дом лідэра камуністаў. Ці такія дзеяньні — непазьбежны складнік любой рэвалюцыі? Ці адрозьніваюцца рэвалюцыі ў ХХІ стагодзьдзі ад рэвалюцыяў мінулых эпохаў?

Што прыводзіць да рэвалюцыяў сёньня, перадусім у посткамуністычным сьвеце? Ці магчыма іх пазьбегнуць у сучаснай эўрапейскай цывілізацыі? Ці існуюць унівэрсальныя мэханізмы, каб разьвязваць праблемы мірным шляхам?

Якія ўласна ўкраінскія характарыстыкі, вызначаныя мэнталітэтам і гістарычным досьведам нацыі, мае Эўрамайдан? А якой можа быць беларуская рэвалюцыя?

Сьцяпан Бандэра, чые ідэі шмат у чым натхняюць сёньняшніх украінскіх рэвалюцыянэраў, казаў: «Нішто ня спыніць ідэю, час якой настаў». Якой ідэі ва Ўкраіне настаў час? І якой ідэі мае настаць час, каб на свой Вялікі сход, як пісаў Янка Купала, выйшлі беларусы? Ці толькі ў зладзействе высокіх чыноўнікаў справа?

У дыскусіі бяруць удзел палітык, сябра палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Дабравольскі і кінадраматург, мастацтвазнаўца Ўладзімер Халіп. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.