Алімпійцаў сустрэне рота ганаровай варты

Падрыхтоўка да сустрэчы алімпійцаў у менскім аэрапорце

24 лютага па абедзе ў Менск вяртаюцца алімпійцы. Пераможцы і прызэры, а гэта Дар’я Домрачава, Надзея Скардзіна, Ала Цупер і Антон Кушнір, прыляцяць у Нацыянальны аэрапорт на борце № 1. Іх сустрэнуць пад музыку ваеннага аркестра рота ганаровай варты і дзяўчаты ў народных строях з хлебам-сольлю.
Тым часам білборды з фатаздымкамі пераможцаў зьявіліся ў Менску адразу пасьля першага «золата» Дар’і Домрачавай. Да прыезду чэмпіёнаў цэнтральныя вуліцы і праспэкты сталіцы ўпрыгожылі выявамі мэдалістаў, чырвонымі і зялёнымі сьцягамі, увечары плянуецца запаліць сьвяточную ілюмінацыю.

Як паведамляе Белтэлерадыёкампанія, усе выходныя камунальныя службы гораду працавалі ў рэжыме нон-стоп, прыбіралі, разьвешвалі сьцягі, наводзілі парадак. У галоўным сталічным рэклямным агенцтве падрыхтоўка працягвалася нават ноччу — там вырабілі дзясяткі плякатаў з алімпійцамі і некалькі 40-мэтровых расьцяжак, якія будуць сустракаць спартсмэнаў на ўсім шляху з нацыянальнага аэрапорту.

Білборд з Дар’яй Домрачавай на праспэкце Незалежнасьці


Уздоўж праспэкта Незалежнасьці павесілі чырвона-зёлёныя сьцягі ў пары зь сьцягамі Нацыянальнага алімпійскага камітэту