Турчынаў выконвае абавязкі прэзыдэнта Ўкраіны

Сьпікер Вярхоўнай Рады Аляксандар Турчынаў абраны выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны.
Гэта працягнецца да прызнаньня вынікаў перавыбараў прэзыдэнта ў траўні 2014 года.

Адпаведную пастанову ў Вярхоўнай Радзе падтрымалі 285 народных дэпутатаў.