ЗША папярэдзіла ўкраінскіх чыноўнікаў пра міжнародную адкзанасьць за забойствы і гвалт

Адпаведную заяву зрабіў падчас свайго звароту дзяржсакратар ЗША Джон Керы.
«Народ Украіны і міжнародная супольнасьць прыцягне да адказнасьц вінаватых у тым, што адбылося, — павдеміў Керы. — Тое, што адбываецца на вуліцах выклікае ў мяне пачуцьцё гневу і болю».

Керы заявіў, што ЗША безумоўна асуджае прымяненьне сілы супраць грамадзянаў украіны з боку органаў бясьпекі. Ён папярэдзіў пра недапушчальнасьць прыягненьня войска да вырашэньня канфлікта.

Керы запэўніў, што ЗША ўжо пачалі працэс увядзеньня санкцый супраць тых чыноўнікаў, якія адказныя за гвалт і забойствы.

Дзяржсакратар Керы паведаміў, што Віктар Януковіч мае неадкладна распачакць сур’ёзныя перамовы зь лідарамі апазыцыі дзеля стварэньня часовага ўраду, які меў бы шырокую падтрымку народу.