Дэманстранты ў Кіеве адбілі Кастрычніцкі палац

Каля 9 раніцы ў Кіеве мітынгоўцы захапілі Кастрычніцкі палац, які знаходзіцца побач з Майданам незалежнасьці і з 18 лютага быў у руках спэцназу.
Мітынгоўцы пайшлі ў наступ арганізаванымі калёнамі.

Як паведамляе УНІАН, «Беркут» адышоў да вуліцы Альгінскай і працягвае выкарыстоўваць гранаты са сьлезацечным газам.

Аднак, мітынгоўцы працягваюць наступ.

На вуліцы Інстытуцкай цяпер каля 3 тысяч мітынгоўцаў. Частка зь іх актыўна ўмацоўвае барыкады з дапамогай пакрышак, элемэнтаў мэталічнага плоту, палак, бочак.

У выніку атакі як мінімум двое параненых мітынгоўцаў, захоплена ў палон некалькі спэцназаўцаў, іх павялі да сцэны Майдана.