Сайт Януковіча: замірэньне і пачатак перамоваў

Замірэньне і пачатак перамоўнага працэсу — такія вынікі перамоваў паміж уладай і апазыцыяй у Адміністрацыі прэзыдэнта.

«Па выніках сустрэчы бакі абвясьцілі аб замірэньні і пачатку перамоўнага працэсу з мэтай спыненьня кровапраліцьця, стабілізацыі сытуацыі ў дзяржаве, дзеля грамадзянскага міру», — гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы прэзыдэнта.

Сёньня вечарам у Адміністрацыі прэзыдэнта адбыліся перамовы, на якіх прысутнічалі прэзыдэнт Януковіч, лідэры апазыцыі, старшыня Вярхоўнай Рады Уладзімір Рыбак і сябры рабочай групы па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу.