25 загінулых у Кіеве — афіцыйныя дадзеныя

У выніку сутычак, якія адбыліся за апошнія суткі, загінула 25 чалавек, 351 — пацярпелі. Гэтыя дадзеныя паводле стану на 7.00 паведамляе прэсавая служба Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны.
Шпіталізаваныя 241 удзельнік супрацьстаяньня.

«Памерла 25 чалавек: восем зь іх — пасьля шпіталізацыі ў гарадзкія ўстановы аховы здароўя (у тым ліку журналіст газэты „Вести“), чатыры ў шпіталі МУС, целы 13 загіблых былі дастаўленыя ў Кіеўскае гарадзкое клінічнае бюро судова-мэдычнай экспэртызы», паведамляе Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны.