МЗС Беларусі: у Крымінальным кодэксе палітычных артыкулаў няма

Міністэрства замежных спраў Беларусі не камэнтуе выказваньні амбасадара Ізраілю ў Менску Ёсіфа Шагала пра тое, што беларускія палітвязьні — крымінальнікі.
«А наша пазыцыя вядомая. Мы неаднаразова заяўлялі, што ў Крымінальным кодэксе палітычных артыкулаў няма. Асуджаныя нясуць адказнасьць за ўчыненае адпаведна з заканадаўствам», — сказала карэспандэнту Свабоды намесьніца начальніка ўпраўленьня інфармацыі МЗС Марыя Ваньшына.

У Генпракуратуры Беларусі таксама ня сталі камэнтаваць заяву амбасадара Ізраілю ў Менску Ёсіфа Шагала.

Амбасадар Ізраілю ў Беларусі Ёсіф Шагал у інтэрвію ізраільскаму каналу RTVI заявіў, што з пункту гледжаньня Ізраілю беларускія палітвязьні — крымінальнікі.