Генпракуратура Беларусі ня хоча камэнтаваць заяву Шагала

У Генпракуратуры Беларусі ня сталі камэнтаваць заяву амбасадара Ізраілю ў Менску Ёсіфа Шагала.
Амбасадар Ізраілю ў Беларусі Ёсіф Шагал у інтэрвію ізраільскаму каналу RTVI заявіў, што з пункту гледжаньня Ізраілю беларускія палітвязьні — крымінальнікі.

«Я паслухаў яго выступ, але мне камэнтаваць тут няма чаго. Камэнтаваць ня буду», — сказаў карэспандэнту Свабоды прэсавы сакратар Генэральнай пракуратуры Беларусі Пётар Кісялёў.