Архіўнае відэа: Жызьнеўскі бароніць унутраныя войскі ад дэманстрантаў

У сеціве зьявілася відэа, зьнятае 19 студзеня на кіеўскай вуліцы Грушэўскага.

На відэа бачна, як беларус Міхаіл Жызьнеўскі стаіць паміж байцамі ўнутраных войскаў і пратэстоўцамі, заклікаючы людзей не чапаць салдат.

Беларус Міхаіл Жызьнеўскі быў забіты падчас гвалтоўнага супрацьстаяньня дэманстрантаў і сіл міліцыі ды ўнутраных войскаў у Кіеве 22 студзеня.

Жызьнеўскага пахавалі на могілках вёскі Сьцяг Працы (Абрэзы) пад Гомелем. Яму было 26 гадоў.