«Большае беспрацоўе? Гэта яшчэ большы крызіс у краіне»

Your browser doesn’t support HTML5

«Большае беспрацоўе? Гэта яшчэ большы крызіс у краіне»

Паводле Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у 2013 годзе беспрацоўе ў Беларусі складала 0,5% адносна працаздольнага насельніцтва. Былы міністар працы Аляксандар Сасноў лічыць, што рэальнае беспрацоўе ў краіне — сама меней каля 10%.

Прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч 8 лютага заявіў, што краіне патрэбна беспрацоўе ў межах 3–4% — гэта значыць, большае, чым цяпер. «Як вы ацэньваеце такое выказваньне?» З гэтым пытаньнем да мінакоў на вуліцах Менску зьвярталася Галіна Абакунчык.