Актывісту Майдана выбухам адарвала кісьць рукі

Антыўрадавы пратэст каля Вряхоўнай Рады ў Кіеве 6 лютага

На Майдане спрацавала выбуховае прыстасаваньне, пацярпеў адзін чалавек. Пра гэта паведаміў Інтэрфакс-Украіна.
Паведамляецца, што выбухоўку падкінулі пад выглядам лекаў. Прылада спрацавала ў момант, калі пакет раскрылі. У выніку гэтага маладому хлопцу адарвала кісьць рукі. Цяпер ён знаходзіцца ў шпіталі.

Факт выбуху пацьвердзіла Міністэрства ўнутраных справаў. Паводле МУС, выбух адбыўся ў Доме прафсаюзаў на пятым паверсе; пацярпелы цяпер знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім стане – акрамя траўмы рукі ён атрымаў пашкоджаньні вачэй.