Бадзяга перажыў лютыя маразы ў бэтоннай трубе

Your browser doesn’t support HTML5

75-гадовы магілёўскі бомж Юры перажыў сёлетнія лютыя маразы ў бэтонным вадасьцёку. Ён ужо быў героем сюжэтаў «Свабоды». Пасьля аднаго зь іх ранейшае жытло Юрыя Іванавіча ў цеплатрасе заварылі жалезнымі трубамі.
Cтраціўшы яго, ён і перабраўся ў вадасьцёк. У бадзягі няма беларускага грамадзянства і ён ня можа разьлічваць на прытулак у цэнтры часовага знаходжаньня асобаў бяз сталага месца жыхарства.

Яму пагражае дэпартацыя ў Расею, адкуль 25 гадоў таму ён прыехаў у Магілёў да сына.

Апекавацца старым узялася адна з дабрачынных арганізацый гораду. Валянтэры арганізацыі штодня абяцаюць насіць яму ежу. Вядзецца і пошук ягонага сына.