Захопніка закладнікаў у маскоўскай школе «абясшкодзілі», ім аказаўся вучань

Ілюстрацыйнае фота

Агенцтва «Новости» паведаміла са спасылкай на Міністэрства ўнутраных спраў Расеі, што чалавек, які захапіў у закладнікі старшакляснікаў і настаўнікаў маскоўскай школы №263, «абясшкоджаны».
Таксама са спасылкай на МУС Расеі «Новости» паведамляюць, што падчас страляніны загінулі паліцыянт і настаўнік.

Раней паведамлялася, што захопнік зьяўляецца бацькам аднаго з вучняў. Аднак паводле апошняй інфармацыі захопнікам аказаўся старшаклясьнік з гэтай школы.