Выкрадзенай актывістцы Эўрамайдану пагражалі расправай

Натальлю Мацко, якая прымала актыўны ўдзел у кіеўскім і калушскім Эвромайданах, выкралі, калі яна выйшла вынесьці сьмецьце.
Гісторыя адбылася апоўдні 1 лютага, паведамляе Экспрэса TV.

Калі дзяўчына адышла ад дому, да яе пад’ехаў чорны джып, і двое маладых людзей у масках заштурхалі Натальлю на задняе сядзеньне са словамі: «Ну что, птичка, попалась?»

Паводле пацярпелай, ёй надзелі маску, скруцілі рукі скотчам і некуды павезьлі. Далей выцягнулі на сьнег, пацягаўшы па ім за валасы, затым адвезьлі і кінулі непадалёк гарадскога парку, пырснуўшы ў твар чорнай аэразольнай фарбай з балёна і заявіўшы, што яе «папярэдзілі».

Мінакі не зьвярталі на пацярпелую ўвагі, не зважаючы, што ў дзяўчыны былі зьвязаныя рукі. Дапамаглі ёй толькі ў прыватным доме, да якога яна здолела дайсьці. Натальля Мацко зьвярнулася ў міліцыю з заявай аб нападзе. Актывісты Эвромайдану ўпэўненыя, што гэта запалохваньне актывісткі з-за яе грамадзянскай пазыцыі.

Паводле інфармацыі Кольскага гарадзкога адзьдзела міліцыі, факт нападу разглядаецца паводле артыкулу 146 ч.2 аб незаконным пазбаўленьне волі.