Азараў пасьля адстаўкі паляцеў у Аўстрыю

Мікалай Азараў

Былы прэм’ер Украіны Мікалай Азараў адразу пасьля вызваленьня паляцеў у Аўстрыю на прыватным самалёце.
Такую інфармацыю распаўсюдзіла мясцовая газета «Крон — Цайтунг» са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Зараз Азараў, паводле дадзеных газеты, знаходзіцца ў Вене ў свайго сына, і плянуе заставацца там надоўга.

Раней «Украінская праўда» пісала, што сын Азарава мае від на жыхарства ў Аўстрыі.

Прэсавы сакратар былога прэм’ер-міністра ні пацівердзіў, ні абверг інфармацыю пра месцазнаходжаньне Азарава, адзначыўшы, што гэта «асабістая справа экс-прэм’ера».