ЗША заклікаюць Украіну расьсьледаваць парушэньні правоў чалавека

Джон Керы

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША лічыць, што ўкраінскія ўлады павінны расьсьледаваць факты парушэньняў правоў чалавека, якія маюць месца падчас палітычнага крызысу ў краіне.

Пра гэта заявіла прадстаўніца Дзяржаўнага дэпартамэнта Джэн Cакі на брыфінгу 30 студзеня.

Дзяржсакратар ЗША Джон Керы меў тэлефонную размову з лідэрамі ўкраінскай апазыцыі,— заявіла Cакі.— Ён падтрымаў памкненьне Ўкраіны да эўраінтэграцыі і заклікаў да мірнага ўрэгуляваньня крызысу.

Керы таксама прапанаваў ўкраінскім уладам стварыць камісію для расьсьледаваньні злачынстваў і прыцягненьня да адказнасьці вінаватых у парушэньні правоў чалавека ва Ўкраіне.

На наступным тыдні ў Кіеў прыбывае намесьніца дзяржаўнага сакратара ЗША Вікторыя Нуланд.