Украіна: на чым буксуюць перамовы? Жывая Свабода з Аленай Радкевіч ад 18:00

Сёньня ў праграме.
Пасьля больш як тыдня жорсткага вулічнага супрацьстаяньня ва Ўкраіне апазыцыя прымусіла ўладу выканаць некалькі ключавых патрабаваньняў: парлямэнт адмяніў законы, якія рабілі больш жорсткай адказнасьць за вулічны пратэст, а ўрад сышоў у адстаўку. Сёньня перамовы працягваюцца. Аднак, ці зблізіліся пазыцыі?

Акрамя расповеду пра падзеі у Кіеве, мы закранем наступныя тэмы:

як выглядаюць Сочы за тыдзень да Алімпіяды

чаму кошты ў беларускіх гіпэрмаркетах вышэйшыя, чым у заходніх

што ведае насельніцтва пра мясцовыя выбары.