Вярхоўная Рада Ўкраіны разглядае пытаньне пра амністыю

Сёньня Вярхоўная Рада Ўкраіны працягне пазачарговую сэсію. Пачатак пасяджэньня н 11.00.
Чакаецца, што парлямэнтарыі прымуць рашэньне, якое дазволіць адпусьціць на волю людзей, затрыманых падчас акцый пратэсту ў Украіне, спыніць шматлікія крымінальныя справы супраць мітынгоўцаў.

У аўторак дэпутаты адмянілі дыктатарскія законы ад «16 студзеня», якія на думку грамадзян Украіны і замежных экспэртаў, істотна абмяжоўвалі права на пратэст і іншыя правы чалавека.

Таксама ў аўторак у адстаўку падаў прэм’ер-міністар Мікалай Азараў. Прэзыдэнт Януковіч прыняў яго адстаўку і даручыў першаму віцэ-прэм’еру Сяргею Арбузава выконваць паўнамоцтвы кіраўніка ўрада да абраньня новага прэм’ер-міністра.