Лідары ўкраінскай апазыцыі прыбылі на паніхіду па Міхаілу Жызьнеўскім (УЖЫВУЮ)

Паніхіда і разьвітаньне з загінулым на Эўрамайдане беларусам адбываюцца цяпер у Міхайлаўскім саборы ў Кіеве. Паніхіда пачынаецца а 13 гадзіне.

У сабор ужо прыйшло шмат людзей, у тым ліку і трое лідараў украінскай апазыцыі — Віталь Клічко, Арсень Яцэнюк і Алег Цягнібок, паведамляе твітэр Украінскай праўды.

А 14 пачнецца памінальная хада. Пасьля гэтага цела беларуса адправяць на радзіму ў Гомель.

Усе мерапрыемствы па ўшанаваньні памяці Міхаіла Жызьнеўскага і дастаўцы цела ў Беларусь адбываюцца за грошы, сабраныя грамадзкасьцю з Украіны, Беларусі і іншых краінаў.

Міхаіл Жызьнеўскі быў забіты ў Кіеве 22 студзеня куляй у сэрца.