На вуліцах Кіева зьявіліся трафарэты з партрэтам Жызьнеўскага

Міхаіл Жызьнеўскі

Пад партрэтам Міхаіла Жызьнеўскага подпіс: «Забі — ня здамся!».

Міхаіл Жызьнеўскі быў забіты ў Кіеве падчас сутычак са спэцаддзелам міліцыі «Беркут».

«Сьмерць Міхаіла Жызьнеўскі наступіла ад скразнога агнястрэльнага раненьня грудной клеткі з пашкоджаньнем аорты ў вобласьці сэрца. Раненьне прычыненае паляўнічай куляй», — заявіў намесьнік начальніка Галоўнага сьледчага ўпраўленьня МУС Украіны Віталь Сакал.