Магілёў: кветкі салідарнасьці з Украінай

Бюст Тараса Шаўчэнкі ў Магілёве

24 студзеня ў Магілёве сябры аб’яднанай грамадзянскай партыі ўсклалі кветкі да бюста вялікага ўкраінскага паэта Тараса Шаўчэнкі.
Гэтак магілёўскія партыйцы выказалі салідарнасьць з грамадзянамі Ўкраіны, якія праводзяць акцыі пратэсту на кіеўскай плошчы Незалежнасьці.

Кіраўнік абласной партыйнай арганізацыі Ўладзімер Шанцаў у інтэрвію «Свабодзе» зазначыў, што беларусаў і ўкраінцаў яднае барацьба супраць дыктатуры.

На бераг Дняпра, дзе ўсталяваны бюст Шаўчэнкі, прыйшло зь дзясятак актывістаў. Пасьля ўскладаньня кветак партыйцы хвілінай маўчаньня ўшанавалі памяць загіблых на кіеўскім майдане.