Жывая Свабода з Аленай Ціхановіч. Доўгая дарога дадому

Сёньня ў праграме:
Узьнікаюць складанасьці зь перавозам цела загінулага ў Кіеве беларуса Міхаіла Жызьнеўскага дадому.

У эфіры — інтэрвію з маці, Нінай Жызьнеўскай, сьведчаньні ўкраінскіх сяброў, як праходзіла апазнаньне.

Чаму падзеі ва Ўкраіне прыводзяць да ахвяраў і хто нясе адказансьць? —ацэнкі беларускіх праўладных і апазыцыйных палітыкаў, а таксама беларускіх украінцаў з Магілёву.

Эўрадэпутат ад Польшчы Марэк Мігальскі раскажа, як сёньня ў Катавіцах выказвалі салідарнасьць зь Міколам Статкевічам, які правёў за кратамі 1000 дзён.