У Менску міліцыя перапісвае дадзеныя тых, хто прынёс кветкі да помніка Шаўчэнку

Фота з Фэйсбуку Дар’і Каткоўскай

Пра гэта паведаміла юрыст Дар’я Каткоўская, якая прынесла да помніка кветкі і шыльду з надпісам «За нашу і вашу свабоду».
«На помніку ляжыць дзясятак букетаў і некалькі зьнічоў. Калі я там была недзе а 16 гадзіне, то людзей не было, але было два журналісты. Тры міліцыянты стаяць наводдаль, і як нехта набліжаецца да помніка з кветкамі, патрабуюць прадставіць свае дадзеныя. Я да іх нават не набліжалася, бо не зьбіралася ім ніякіх дадзеных паказваць».

Заклік прыносіць кветкі да будынка ўкраінскай амбасады ў Менску быў разьмешчаны ў сацыяльных сетках. Людзі хацелі ўшанаваць памяць загінулых і пацярпелых падчас кіеўскіх падзеяў. Аднак пазьней стала вядома, што супрацоўнікі амбасады забіраюць кветкі, якія прыносяць людзі. Таму было вырашана несьці кветкі да помніка Шаўчэнку.