Януковіч губляе паплечнікаў

Прэзыдэнт Віктар Януковіч на нарадзе

Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч звольніў Сяргея Лёвачкіна з пасады кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта краіны.

Адначасова стала вядома аб тым, што прэс-сакратар прэзыдэнта Украіны Дар’я Чэпак і дырэктар Нацыянальнага інстытута стратэгічных дасьледаваньняў (НІСД) Андрэй Ермалаеў падалі ў адстаўку. Пра гэта агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» стала вядома зь інфармаваных крыніцаў.