Манахі з Афону прывезьлі ў Менск «Дары Трох Каралёў»
Your browser doesn’t support HTML5
У Менск прыбыла адна з найшанаваных хрысьціянскіх рэліквіяў «Дары трох Каралёў». Яе суправаджае дэлегацыя манахаў мужчынскага кляштара Сьвятога Паўла на гары Афон у Грэцыі. Золата, ладан і сьмірна прыляцелі транзітам з Санкт-Пецярбургу і былі разьмешчаныя ў Доме міласэрнасьці.