«Вяртацца з Марсу на Зямлю няма сэнсу»

Your browser doesn’t support HTML5

Днямі арганізатары праекту палёту на Марс абвясьцілі, што абралі каля тысячы кандыдатаў з больш як 150 тысяч заявак. Палёт у адзін бок заплянаваны на 2024 год і мае каштаваць каля 6 мільярдаў даляраў. На 2018 год заплянаваны тэставы палёт бесьпілётнага модуля. Гэта прыватны праект, які заснаваў галяндзкі інвэстар Бас Лансдарп. Пытаньні з фінансаваньнем праекту «Марс-1» пакуль ня вырашаныя, а больш падрабязна пра ўсе яго аспэкты можна прачытаць па-ангельску на адмысловым сайце. 27-гадовы Антон Яфрэмаў — у ліку 5-ці беларусаў, якія прайшлі першы раунд адбору для палёту на Марс.