Байцоў «Беркуту» вымусілі зьняць маскі

Your browser doesn’t support HTML5

Актывісты Эўрамайдану ў ноч на суботу заблякавалі аўтобусы зь «Беркутам», якія, паводле іх дадзеных, датычныя да зьбіцця мітынгоўцаў пад Кіева-Сьвяташынскім судом. Актывісты патрабавалі, каб «беркутаўцы» зьнялі маскі і паказалі пасьведчаньні. З гэтымі патрабаваньнямі ў аўтобус зайшоў палітык Юры Луцэнка. Адбылося сутыкненьне і Луцэнка з траўмамі галавы павезла хуткая. Пасьля гэтага супрацьстаяньне працягнулася. У канцы мітынгоўцы і камандзіры «Беркуту» дамовіліся, што байцам адкрыюць жывы калідор і выпусьцяць іх у будынак РУУС, калі яны пройдуць з адкрытымі тварамі, тыя і зрабілі.