Лютыя маразы ў ЗША

«Палярная віхура» прынесла лютыя маразы

Больш за тры тысячы авіярэйсаў былі адмененыя ў Злучаных Штатах у панядзелак з-за рэкордных за апошнія 20 гадоў халадоў. У шэрагу штатаў зачынены школы і ўстановы.
Найбольш нізкая тэмпэратура адзначана ў паўночных раёнах Сярэдняга Захаду. У Чыкага, найбуйнейшым горадзе рэгіёну, тэмпэратура апусьцілася да мінус 25 градусаў. Па прагнозах мэтэаролягаў, у асобных раёнах Сярэдняга Захаду, а таксама ў цэнтральнай частцы Апалачскага горнага масіву тэмпэратура зьнізіцца да мінус 45 градусаў. Па дадзеных Нацыянальнай мэтэаралягічнай службы, у штаце Паўночная Дакота зафіксавана тэмпэратура мінус 51 градус.

Прычынай халадоў стала велізарная маса арктычнага паветра, якая прыйшла ў ЗША з Канады, дзе таксама былі пабіты тэмпэратурныя рэкорды. Да мінус 29 градусаў па Цэльсіі ўпала тэмпэратура паветра ў Таронта і да мінус 36 градусаў ў Квэбэк-Сіці.

Чакаецца, што ў аўторак халады дасягнуць Атлянтычнага ўзьбярэжжа ЗША. Улады папярэджваюць аб небясьпецы абледзяненьня на аўтамабільных трасах і заклікаюць кіроўцаў праяўляць масксымальную асьцярожнасьць.