У Менску на сёньня плянуюць «Стоп-падатак-3»

У сеціве зьявіліся заклікі правесьці сёньня чарговую акцыю супраць «аўтапабору».
Уладальнікаў аўто заклікаюць незадоўга да 18.00 выяжджаць на прылеглыя да праспэкту Незалежнасьці вуліцы, каб іх заблякаваць, ехаць павольна і роўна а 18.00 падаць працяглы гукавы сыгнал.

Мяркуецца, што а 18.30 удзельнікі акцыі трапяць на праспэкт Незалежнасьці, каб роўна а 18.30 зноў падаць працяглы гукавы сыгнал.

Ананімныя арганізатары акцыі заклікаюць да ўдзелу і пешаходаў, якія могуць выйсьці на ходнікі ўздоўж праспэкту Незалежнасьці і раскідаць там дробныя купюры, каб пакпіць з уладаў, якія ўвялі новую дзяржпошліну.

Папярэднія акцыі «Стоп-падатак» арганізоўваліся 20 і 27 сьнежня.