Ермакова: сьпіце спакойна

Надзея Ермакова

Cтаршыня праўленьня Нацыянальнага банка Белаусі Надзея Ермакова заявіла, шо пасьля Новага года не будзе той дэвальвацыі, якая была ў 2011 годзе.
«Нічога дрэннага з нацыянальнай валютай пасьля Новага года не адбудзецца. Не будзе той дэвальвацыі, якая была ў 2011 годзе. Так што, калі ў вас уклад у беларускіх рублях, сьпіце спакойна, вашым зьберажэньням нічога не пагражае. Сустракайце Новы год і не хвалюйцеся», — сказала Ермакова падчас он-лайн канфэрэнцыі ў газэце «Зьвязда».

Паводле Ермаковай, Нацбанк не плянуе правесьці аднаразовую дэвальвацыю на пачатку наступнага года. Яна сказала, што кошт даляра патроху будзе павялічвацца з кожным месяцам:

«У той эканамічнай сытуацыі, якая складваецца як у нашай краіне, так і за яе межамі, паступовая дэвальвацыя нацыянальнай валюты — працэс аб’ектыўны. Аднак нейкага рэзкага падзеньня курсу беларускага рубля мы не чакаем, паколькі падстаў для гэтага няма».