Лукашэнка павіншаваў мітрапаліта Паўла праз тры дні

Аляксандар Лукашэнка

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка павіншаваў мітрапаліта Паўла з зацьвярджэньнем на пасаду мітрапаліта Менскага і Слуцкага, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі.
Лукашэнка спадзяецца на працяг «супрацы дзяржавы і царквы».

25 сьнежня ў Маскве сынод Расейскай праваслаўнай царквы прызначыў новым мітрапалітам Менскім і Слуцкім мітрапаліта Разанскага і Міхайлаўскага Паўла. Мітрапаліт Павал (Панамароў Георгій Васільевіч) нарадзіўся 19 лютага 1952 году ў Карагандзе. Мітрапаліт не мае беларускага грамадзянства.