Хадаркоўскі сустрэўся з сынам і склікае прэс-канфэрэнцыю

Ганс-Дытрых Геншэр зь лібэральнай дэмакратычнай партыі Нямеччыны сустракае Хадаркоўскага

Вызвалены напярэдадні Міхаіл Хадаркоўскі сёньня ў Бэрліне сустрэўся са сваім сынам Паўлам. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар былога кіраўніка ЮКАСа Вольга Піспанен.

Сёньня ж у сталіцы ФРГ ён сустрэнецца са сваімі бацькамі — Марынай і Барысам Хадаркоўскімі. Як чакаецца, заўтра ў Бэрліне адбудзецца прэс-канфэрэнцыя.

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры вітаў рашэньне прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна аб памілаваньні і вызваленьні з турмы Хадаркоўскага.

У заяве Кэры гаворыцца, што ЗША неаднаразова выказвалі занепакоенасьць у сувязі з працэсуальнымі парушэньнямі і выбарчым правасудзьдзем у Расеі, у тым ліку супраць Хадаркоўскага і яго партнэра па бізнэсе Платона Лебедзева, які працягвае заставацца ў турме. «Вашынгтон рашуча заклікае Расею правесьці рэформу судовай сыстэмы», — гаворыцца ў заяве.

Былы кіраўнік ЮКАСа ўчора пасьля вызваленьня з турмы ў карэльскім горадзе Сегежа прыбыў у Бэрлін. У сваім першым выступе ён заявіў, што 12 лістапада зьвярнулася да Ўладзіміра Пуціна з просьбай аб памілаваньні ў сувязі зь сямейнымі абставінамі і рады станоўчаму рашэньню.

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры вітаў рашэньне прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна аб памілаваньні і вызваленьні з турмы Хадаркоўскага.
У чацьвер пасьля прэс-канфэрэнцыі Пуцін паведаміў журналістам, што нядаўна з прашэньнем аб памілаваньні да яго зьвярнуўся сам Хадаркоўскі, і ён гатовы яго падпісаць у бліжэйшы час. Прэзыдэнт абгрунтаваў сваё рашэньне «гуманітарнымі» прычынамі: станам здароўя маці Хадаркоўскага і тым, што дзесяць гадоў, праведзеныя ў зьняволеньні, — гэта «сур’ёзнае пакараньне».

Тэрмін зьняволеньня Хадаркоўскага заканчваецца 23 жніўня 2014 г. Да апошняга часу ён адмаўляўся зьвяртацца да прэзыдэнта з просьбай аб памілаваньні, паколькі яно прадугледжвае прызнаньне віны. У сваіх інтэрвію з турмы ён адказваў, што цяперашняя ўлада лічыць «раскаяньне» абавязковай умовай памілаваньня, але прызнавацца ў няісных злачынствах для яго непрымальна.

Хамоўніцкі суд Масквы ў сьнежні 2010 году прызнаў былых саўласьнікаў ЮКАСа Міхаіла Хадаркоўскага і Платона Лебедзева вінаватымі ў крадзяжы нафты і асудзіў іх да 14 гадоў пазбаўленьня волі. Пазьней Маскоўскі гарадзкі суд скараціў гэты тэрмін да 11 гадоў.