Эўрамайдан умацоўвае барыкады. Жывая відэатрансьляцыя

На Эўрамайдане ў Кіеве больш намётаў, мітынгоўцы таксама ўмацоўваюць барыкады, збудаваныя нанова пасьля спробы разгону акцыі пратэсту ў ноч на 11 сьнежня.

Зараз на плошчы Незалежнасьці працягваецца канцэрт.

Вуліцы побач з майданам Незалежнасьці і Хрэшчатыкам, па-ранейшаму перакрытыя барыкадамі. Мітынгоўцы значна ўмацавалі і павялічылі, у прыватнасьці, барыкаду на вуліцы Хмяльніцкага каля ЦУМа.

ЖЫВАЯ ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯ