Сілавікі сьцьвярджаюць, што прыйшлі дапамагаць камунальным службам

Фота Мустафи Найєма, Courtesy

Каля Дома афіцэраў у Кіеве, дзе раней усталявалі яшчэ адно намётавае мястэчка Эўрамайдану, больш за 100 прадстаўнікоў міліцыі і спэцыяльных падразьдзяленьняў.

Журналіст Hromadske. tv, якое зараз праводзіць трансьляцыю зь месца падзеі, спытаў прысутных на месцы праваахоўнікаў, чаму яны сабраліся тут у такой колькасьці, на што адзін зь іх адказаў, што разам з калегамі «дапамагае камунальнікам» .

З трансьляцыі відаць, што вялікую частку намётавага мястэчка мітынгоўцаў разабралі.

На месцы знаходзіцца каля сотні мітынгоўцаў. Яны заклікаюць адзін аднаго трымацца далей ад праваахоўнікаў.

ЖЫВЫ БЛОГ


ЖЫВАЯ ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯ
http://www.ustream.tv/embed/15360937?v=3&wmode=direct

http://www.ustream.tv/embed/16573954?v=3&wmode=direct