Міхалок на Майдане: Вы здолелі даць адпор!

Your browser doesn’t support HTML5

Сяргей Міхалок зьвяртаецца да пратэстоўцаў на Майдане незалежнасьці ў Кіеве

Беларускі гурт «Ляпіс Трубяцкі» выступіў на Майдане незалежнасьці ў Кіеве. Паміж песьнямі лідэр гурту Сяргей Міхалок зьвярнуўся да ўдзельнікаў украінскіх пратэстаў.
«Мы тут, каб перадаць вам вітаньні зь Беларусі. Мы, беларусы, глядзім на вас з павагай і захапленьнем.

Сваім прыкладам вы паказалі, што з дапамогай мужнасьці, гераізму і салідарнасьці і народнага адзінства можна ня толькі змагацца за свае грамадзянскія правы і свабоды, але і рэальна даць адпор палітычнай, дзяржаўнай і паліцэйскай сваволі. Вы супэргероі!»