«Бомба» ў магілеўскім унівэрмагу. Новыя падрабязнасьці

«Муляж выбухоўкі» — гэта бляшанка з-пад газаванага напою, у ёй знайшлі маленькі прымач, з дратамі і платай.
Падазраваная асоба патрапіла ў аб’ектывы камэраў відэаназіраньня.

Ахоўнікі ўнівэрмагу кажуць, што ўгледзелі «бомбу» толькі тады, калі мужчына сышоў.

Яны адразу націснулі трывожную кнопку і эвакуявалі людзей.

Больш за дзьве гадзіны ўнівэрмаг быў зачынены.

Міліцыя, мінэры і супрацоўнікі Сьледчага камітэтў ад камэнтароў адмаўляліся.

Людзі ў панядзелкавы вечар чакаюць адкрыцьця ўнівэрмагу