Армяне пратэстуюць супраць Мытнага зьвязу і Пуціна

Пратэст у Ерэване 2 сьнежня

У Ерэване адбыўся марш супраць уступленьня краіны ў Мытны зьвяз Расеі, Казахстану і Беларусі ды супраць сёньняшняга візыту прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна ў армянскую сталіцу.
Пратэстоўцы, якія сабраліся на Плошчы Свабоды ў цэнтры Ерэвану, разарвалі кардон паліцыі і прайшліся галоўнай пешаходнай вуліцай сталіцы, выкрыкваючы, сярод іншага, лёзунгі: «Наша краіна належыць нам!», «Свабодную і незалежную Армэнію!» і «Далоў Пуціна!».

Пра намер Армэніі далучыцца да Мытнага зьвязу заявіў у верасьні прэзыдэнт краіны Серж Саргсян.