У Львове 50-тысячны пратэст

Your browser doesn’t support HTML5

На львоўскім Майдане ў нядзелю сабраліся больш за 50 тысячаў чалавек. Яны патрабавалі адстаўкі прэзыдэнта, ураду і парлямэнту. Веча пачалося супольнай малітвай з удзелам сьвятароў розных канфэсіяў. А потым да людзей зьвярталіся мясцовыя палітыкі і грамадзкія дзеячы, якія заклікалі ўсіх мабілізавацца і ехаць у Кіеў.