Сьпікер Сойму Літвы тэрмінова прыбыла ў Кіеў

Дэлегацыя парлямэнту Літвы на чале са старшынёй Сойму Ларэтай Граўжынене з тэрміновым візытам прыбыла ва Ўкраіну, каб пераканаць украінскую ўладу не адмаўляцца ад заключэньня Дамовы аб асацыяцыі з Эўразьвязам на саміце «Усходняга партнэрства» ў Вільні.
Пра гэта Свабодзе паведаміў віцэ-спікер Сойма Літвы, былы прэм’ер-міністр гэтай краіны Гедымінас Кіркілас:

«Мы думаем, што адкладваць ня варта, што ёсьць добры шанец, мы ведаем свой досьвед. Вы пытаецеся аб верагодным саміце Ўкраіна-Эўразьвяз у лютым наступнага года? У лютым ня будзе саміту. Цяпер Украіна мае ўсе шанцы падпісаць, Эўрапейскі зьвяз сказаў: Дамова на стале, цяпер справа за Ўкраінай».

Старшыня Сойма Літвы Ларэта Граўжынене, якая ў аўторак выступіла са сцэны Эўрамайдана ў Кіеве, сёньня сустрэнецца з вышэйшым кіраўніцтвам Украіны.