Януковіч пацьвердзіў, што паедзе на віленскі саміт

Віктар Януковіч

Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч упершыню афіцыйна пацьвердзіў, што возьме ўдзел у саміце «Усходняга партнэрства» ў Вільні 28-29 лістапада. Хаця раней было заяўлена аб прынятым рашэньні не падпісваць у Вільні пагадненьне аб асацыяцыі з ЭЗ.
«На сёньняшні дзень пакуль не мяняюцца пляны. Я шмат разоў ужо казаў, што зьбіраюся ехаць у Вільню», — адзначыў Віктар Януковіч у інтэрвію журналістам украінскіх тэлеканалаў.

Паводле Януковіча, на шляху эўраінтэграцыі для Ўкраіны галоўнае — гэта абарона нацыянальных інтарэсаў.

«Пытаньне падпісаньня або непадпісаньня любога пагадненьня павінна быць абгрунтаваным», — адзначыў Віктар Януковіч.

Прэзыдэнт Украіны даў інтэрвію тэлежурналістам Савіку Шустэру («Шустэр LIVE » , тэлеканал «Інтэр») , Аляксандру Ткачэнку («Студыя 1 +1») , Андрэю Кулікову (тэлеканал ICTV) , Ларысе Губінай («5 канал») і Алегу Панюту (тэлеканал " Украіна"), паведамляе прэс-служба ўкраінскага прэзыдэнта.